BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОН® 'Інклюзія' — 2022

16-18 & 23-25 верасня, 30 верасня-2 кастрычнiка 2022 года

Для спецыялістаў, вымушаных пераехаць з-за вайны ва Украіне

Запрашаем да удзелу Ўкраінцаў, Беларусаў ды Расейцаў, пацярпелых ад рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, якія жадаюць прымяніць свой прафесійны досвед у Амерыканскіх кампаніях.

Страх пачынаць усё з нуля ўтрымлівае многіх паспяховых спецыялістаў ад пераезду нават з небяспечных месцаў.

→ Такім чынам, Вы прынялі гэты выклік. Вы прайшлі доўгі шлях і шмат чаго перажылі. Вы гатовы прадэманстраваць свой прафесіяналізм Амерыканскім працадаўцам, але ніхто не хоча давяраць новенькаму.

→ Вы адчуваеце расчараванне, таму што не бачыце магчымасці прымяніць свой унікальны досвед, атрыманы ў роднай краіне.

Знаёма?

Мы ведаем, што вы адчуваеце.

Абапіраючыся на тое, з чым кожны з нас сутыкнуўся ў працэсе прафесійнага станаўлення пры пераездзе ў ЗША, мы стварылі BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОН® ‘Інклюзія’ — метад, інструмент і платформу, якія дапамогуць Вам заявіць сваю прафесійную прысутнасць і стварыць партфоліа на рынку ЗША.

Што такое BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОН® 'Інклюзія'?

BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОН® ‘Інклюзія’ — гэта мерапрыемства, якое праходзіць ў выхадныя дні, мэтай якога з’яўляецца сінхранізацыя канкурэнтных стратэгій двух бакоў: міжнародных спецыялістаў і іх патэнцыйных працадаўцаў — Амерыканскіх кампаній.

Падчас мерапрыемства патэнцыйныя працадаўцы — КЕЙС-КЛІЕНТЫ — прапануюць рэальную бізнэс-задачу, над якой у цяперашні час працуе кампанія. Яны зацікаўлены ў унікальным падыходзе міжнародных спецыялістаў да вырашэння гэтай бізнес-задачы.
Міжнародныя спецыялісты — КЕЙС-КАНСУЛЬТАНТЫ — вырашаюць бізнэс-задачы, адпавядаючыя іх уласным кар’ерным памкненням.

Хто можа стаць КЕЙС-КАНСУЛЬТАНТАМ?

Запрашаем да ўдзелу Украінцаў, Беларусаў і Расейцаў, якія адпавядаюць наступным крытерыям:

Вышэйшая адукацыя і / або пераканаўчы прафесійны досвед, якія дапамогуць Вам працаваць над рашэннем рэальнай бізнес-задачы.
Знаходжанне ў ЗША ў легальным статусе (пажадана). У любым выпадку, Вы можаце пачаць з BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОНа® 'Інклюзія', каб падрыхтавацца да ўваходжання на Амерыканскі рынак як мага раней.
Адкрытасць да новага і гатоўнасць прымяніць свой унікальны падыход да вырашэння бізнэс-задачы КЕЙС-КЛІЕНТА.
Пазіцыя супраць вайны ва Украіне.

Чаго Вы, міжнародны спецыяліст, зможаце дасягнуць ў выніку ўдзелу ў якасці КЕЙС-КАНСУЛЬТАНТА?

Вы пазначыце Вашу прысутнасць на рынку працы ЗША у якасці спецыяліста Вашай галіны
Вы атрымаеце прафесійныя сувязі і рэкамендацыі; створыце гатовае партфоліо на аснове рэальнага кансалтынгавага досведу на рынку ЗША.
Вы атрымаеце першы сапраўдны досвед у Амерыканскім бізнэсе
Вы паспрабуеце сябе ў новай ролі і даследуеце Амерыканскі рынак у безрызыкоўных умовах пад кіраўніцтвам прафесійных ментараў.
Вы станеце больш упэўнены ў Вашай будучыні
Вы атрымаеце ўзоры напісання прафесійных дакументаў, кар’ернае настаўніцтва, псіхалагічную падтрымку і кансультацыі іміграцыйных юрыстаў.
Вы заваюеце давер
Вы даведаецеся, як пабудаваць сувязі з кампаніяй, рынкам і галіной у новай для сябе краіне. Вы пазнаёміцеся з такімі ж міжнароднымі спецыялістамі, як Вы, а таксама з ментарамі і прадстаўнікамі Амерыканскіх кампаній.

Якія кампаніі могуць стаць КЕЙС-КЛІЕНТАМІ?

Запрашаем да ўдзелу Амерыканскія бізнэсы, некамерцыйныя і дзяржаўныя арганізацыі, якія адпавядаюць наступным крытерыям:

Адкрытасць да новых падыходам да вырашэння бізнэс-задач кампаніі.
Зацікаўленасць у бясплатным кансалтынгу як спосабе навучання на аснове рознабаковых падыходаў спецыялістаў, якія атрымалі свой досвед і адукацыю ў іншых краінах.
Час на 2 сустрэчы з КЕЙС-КАНСУЛЬТАНТАМІ (раніцай у выхадныя дні).
Згодны даць рэкамендацыйныя лісты КЕЙС-КАНСУЛЬТАНТАМ.
Пазіцыя супраць вайны ва Украіне і жаданне дапамагчы спецыялістам, вымушаным пакінуць родную краіну праз агрэсію рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна.
273056830_832666571031968_8089515361460975646_n

Што Вы, Амерыканская кампанія, зможаце атрымаць ў выніку ўдзелу ў якасці КЕЙС-КЛІЕНТА?

Рашэнне бізнес-задачы
Атрымаеце новы погляд на вырашэнне бізнэс-задачы, над якой у цяперашні час працуе Ваша кампанія.
(Дадаткова, рашэнне можа быць рэалізавана тымі ж спецыялістамі, хто яго распрацоўваў, у адрозненне ад класічных кансалтынгавых праектаў, якія пішуцца ‘у стол’.)
Усталяванне сувязяў з міжнароднымі спецыялістамі
Усталюйце асабістыя і прафесійныя сувязі з мэтанакіраванымі адукаванымі людзьмі з усяго свету.
Набудзьце канкурэнтную перавагу дзякуючы супрацоўніцтву з міжнароднымі спецыялістамі, якія маюць досвед працы ў краінах з эканомікай, якая яшчэ развіваецца.
Інструмент прафесійнай ацэнкі
Атрымайце спосаб прафесійнай ацэнкі міжнародных спецыялістаў.
Магчымасць аказаць доўгатэрміновую дапамогу
Вайна ўсё яшчэ ідзе. Вельмі важна працягваць дапамагаць людзям, якія былі вымушаныя пакінуць сваю родную краіну. BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОН® ‘Інклюзія’ — гэта спосаб аказаць доўгатэрміновую дапамогу міжнародным спецыялістам, спрыяць іх станаўленню на рынку працы ЗША.

Паводле методыкі BE-EDGE, КЕЙС-КАНСУЛЬТАНТЫ пройдуць 4 этапы:

E (Elucidate your core = канкрэтызуйце сваё ядро)
D (Develop trust = пабудуйце давер)
G (Generate value = стварыце каштоўнасць)
E (excite stakeholders = натхніце)
=
BE (investment in your Boutique Employability = інвестыцыя ва ўласную эксклюзіўнасць на рынку)

 

Кожны этап датычыцца розных узроўняў сінхранізацыі канкурэнтных стратэгій міжнародных спецыялістаў з галіной або рынкам, якія прадстаўляюць для іх цікавасць.

Кожны ўдзельнік ставіць свае мэты, праходзіць свой шлях і атрымлівае свае вынікі.

Колькі каштуе прыняць удзел у BE-EDGE КОНСАЛТ-А-ТОНе® 'Інклюзія'?

Адукаваныя спецыялісты, вымушаныя пераехаць у 2022 годзе з-за вайны ва Украіне

$ 25

Адукаваныя спецыялісты, якія на дадзены момант працуюць на нізкакваліфікаванай / нізкааплатнай працы або беспрацоўныя

$ 250

Адукаваныя спецыялісты ў пошуку новых магчымасцяў

$ 500